У складзе клуба НХЛ "Манрэаль Канадыенс” гуляюць адразу тры беларусы

Сёння ўначы хакейны клуб Нацыянальнай хакейнай лігі "Манрэаль Канадыенс” правёў першы міжсезонны спарынг з "Піцбург Пінгвінс" і выйграў у овертайме 3:2. Беларус Андрэй Касціцын, гуляючы ў першым звяне і правёўшы на лёдзе 18 хвілін, адкрыў лік у гэтым матчы, а затым дапамог партнёрам пры другім узяцці варот "пінгвінаў".

Міхаіл Грабоўскі, які выходзіў у першым звяне нападзення з Касціцыным-старэйшым, правёў на лёдзе 16 хвілін і вызначыўся дзвюххвілінным выдаленнем, а Сяргей Касціцын, партнёрамі якога выступілі чэх Томаш Плеканец і канадзец Джонатан Ферлан, дэбютаваў у складзе "канадцаў" і згуляў у суме 11 з паловай хвілін.

"Прэсбол"