У Слоніме пенсіянер за суткі двойчы трапіў у медвыцвярэзнік
Двойчы трапіў у медвыцвярэзнік на працягу сутак слонімскі пенсіянер. Першы раз яго туды прывезлі ў абед і праз 5 гадзінаў адпусцілі, але ўжо а 23-й гадзіне даставілі зноў.
Як паведамляе "Газета Слонімская", цяпер мужчыне давядзецца двойчы заплаціць за паслугі па 87 тысяч 500 рублёў. Дарэчы, за студзень-люты слонімскі медвыцвярэзнік зарабіў з дапамогай сваіх кліентаў ужо больш за 5 тысяч долараў.