У Слоніме раздаюць улёткі супраць будаўніцтва беларускай АЭС (тэкст)

Прадстаўнікі дэмсілаў Слоніма распачалі сярод жыхароў горада інфармацыйную  кампанію супраць будаўніцтва ў  Беларусі атамнай электрастанцыі. 20 лістапада слонімцы знайшлі ў сваіх паштовых скрынях улёткі з артыкулам палітолага Валерыя Карбалевіча "Кто стоит за атомным проектом?". У артыкуле сцвярджацца, што ўлады хаваюць ад грамадства падводныя камяні і наступствы будаўніцтва АЭС. Паводле сп. Карбалевіча, для беларускай эканомікі гэта непад'ёмны праект, і ёсць падставы меркаваць, што ён ніколі не акупіцца. Таксама уналітык заўважае, што будаўніцтва АЭС можа справакаваць “ядзерную залежнасць” ад Расіі — ў дадатак да нафтавай і газавай залежнасці.

Акрамя гэтага ва ўлётцы змешчаны зварот дэмакратычных сілаў  Слоніма, якія заклікаюць жыхароў горада не заставацца ў баку, але далучацца  да дыскусіі па пытанні будаўніцтва АЭС.