У Слоніме смеццявоз пераехаў 73-гадовага пенсіянера (фота)
Здарэнне адбылося ў прыватным сектары.
Пасля загрузкі смецця кіроўца грузавіка паехаў далей і адчуў, што нешта трапіла пад колы. Калі ён выйшаў з машыны, пад ёй нерухома ляжаў мужчына.
Пазней высветлілася, што 73-гадовы пенсіянер вырашыў абыйсці грузавік спераду, а кіроўца яго не заўважыў і пачаў рух. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Нагадаем, што выпадак патраплення чалавека пад смеццявоз у Беларусі не першы. У пачатку 2012-га ў мінскім двары пад коламі загінула 35-гадовая цяжарная жанчына. А праз два месяцы ў сталіцы пад смеццявоз патрапіла пенсіянерка. 68-гадовая жанчына загінула на месцы.

Фота — gaigrodno.by