У Слоніме здымаюць мастацкі фільм пра культуру хіп-хопа
"Адказнасці не нясе" — так будзе звацца гэтая стужка, якая распавядзе пра культуру хіп-хопа.
Сцэнар да фільма напісаў слонімчанін Арцём Трафімовіч, які і выконвае галоўную ролю. У сюжэце карціны гаворыцца пра хлопца Дзяніса, які здалёку пераязджае з сям'ёй у новы горад, дзе вучыцца ў школе, знаходзіць новых сяброў, а таксама знаходзіць ворагаў. Першыя здымкі кіно праходзілі на Слонімскім вакзале, а таксама ў мікрараёне Энка, певедамляе Газета Слонімская.
Для набору акцёраў праводзіўся кастынг, на які прыйшло каля сямідзесяці чалавек. Але толькі 42 чалавека прайшло кастынг. З іх 24 юнакоў і дзяўчын адабралі на асноўныя ролі, астатнія будуць удзельнічаць у масоўках.
Па словах сцэнарыста Арцёма, магчыма, фільм будзе адздыманы да канца вясны.