У Слоніме згадалі кіраўніка патрыятычнага падполля Васіля Супруна

Вечарына памяці аднаго з кіраўнікоў беларускага патрыятычнага моладзевага антысавецкага падполля ў 1946—1947 гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі Васіля Супруна прайшла 4 траўня ў Слоніме.  На святкаванне прыехалі ягоныя сябры, краязнаўцы і калегі Васіля Супруна з усёй Беларусі. Нагадаем, што вядомы слонімец памёр у мінулым годзе 30-га красавіка. За ўдзел у антысавецкацкай арганізацыі "Чайка" Васіль Супрун атрымаў 25 год лагероў.

Падчас зняволення быў знаёмы з Ларысай Геніюш, ліставанням з якой прысвяціў цэлую кнігу "Незабыўныя "ксівы". Усяго Васіль Супрун выдаў 9 кніг і быў сябрам Саюза пісьменнікаў з 1995 года.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна