У Слонімскім раёне маці зачыніла дзяцей у доме і выпівала з падлеткамі

На Слонімшчыне ратавальнікі абследавалі жылы сектар на прадмет пажарнай бяспекі і знайшлі траіх дзяцей у замкнёным драўляным доме.  Маці зачыніла іх і пакінула адных. Старэйшаму было шэсць гадоў, малодшаму не споўнілася і двух. Усяго ў 36-гадовай жыхаркі вёскі Шылавічы шасцёра дзяцей. У кампанію да старэйшага сына яна і пайшла пазабавіцца. На шчасце, пакуль малыя былі дома, нічога не здарылася.

Агулам на Гродзеншчыне працаўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый абыйшлі 10,5 тысячы дамоў. Падчас праверак 174 жыхары былі ў нецвярозым стане або ўжывалі спіртныя напоі.