У Слонімскім раёне загінулі двое вяскоўцаў: напіліся шклоадмывальніка
Для аднаго з іх гэта быў другі выпадак дэгустацыі атрутнага для арганізму рэчыва: тады яго ўратавалі, цяпер — не.
Двое мужчын у Слонімскім раёне памерлі пасля экстрэмальнай папойкі: яны спажывалі шклоадмывальнік. Іх целы знайшоў аднавясковец, які і паведаміў у міліцыю пра няшчасны выпадак. Аднаму з загінулых быў 31 год, другому — 50.
Праваахоўнікі падчас праверкі знайшлі ў доме, дзе адбывалася папойка, напалову запоўненую пяцілітровую каністру са шклоадмывальнікам.
Апроч таго, стала вядома, што летась 31-гадовы загінулы мужчына ўжо меў досвед няўдалага спажывання гэтага рэчыва: ён тады напіўся шклоадмывальніка і ляжаў у непрытомнасці пасярод вуліцы. Тады медыкі змаглі ўратаваць яго жыццё, піша grodno24.com
Фота з архіву