У Смаленску пачало працу аддзяленне прадстаўніцтва беларускай амбасады

Аддзяленне прадстаўніцтва беларускай амбасады пачало працу ў Смаленску. У зону яго адказнасці ўваходзяць дзесяць абласцей Цэнтральнай федэральнай акругі Расіі, паведамляе Першы тэлеканал. Аддзяленне найперш мусіць актывізаваць памежнае супрацоўніцтва. Таксама яно будзе спрыяць наладжванню партнёрскіх адносінаў, развіццю культурных, гуманітарных і навуковых сувязяў, зоймецца абаронай правоў і інтарэсаў беларусаў у Расіі, адзначае БЕЛТА.