У Смаленску правяральшчыкі шукаюць беларускае малако па крамах
У Смаленску з 10 чэрвеня ладзяцца пазапланавыя праверкі гандлёвых кропак. Правяральшчыкі шукаюць малочныя прадукты з Беларусі, перадае сайт "Смоленские новости". Намеснік кіраўніка ўпраўлення Расспажыўнагляду па Смаленскай вобласці Сяргей Рагуцкі заявіў, што прадпрымальнікі, якія гандлююць забароненай малочнай прадукцыяй, будуць абавязаныя зняць з продажу і знішчыць гэты тавар у самыя кароткія тэрміны. Калі пасля праверак прадукцыя застанецца на прылаўках, прадпрымальнікам пагражаюць грашовыя штрафы.