У Смалявіцкім РАУС утрымліваюць валанцёра і агітацыйныя матэрыялы Някляева

Некалькі гадзінаў у Смалявіцкім РАУС знаходзіцца валанцёр кандыдата ў прэзідэнты Някляева Сяргей Анікееў. Анікеева спынілі на трасе, запатрабавалі накладныя на агітацыйныя матэрыялы, якія ён вёз у Оршу і Віцебск, паведамляе "Беларускі партызан".

У Смалявіцкі РАУС са штаба Някляева была дастаўленая копія накладной. Аднак для вызвалення валанцёра і агітацыйнай прадукцыі ў міліцыі патрабавалі прад'явіць арыгінал.