У Смалявіцкім раёне шукаюць зніклую 5-гадовую дзяўчынку
Задзейнічаныя міліцыя, ратавальнікі і мясцовыя жыхары.
У Смалявіцкім раёне шукаюць зніклую 5-гадовую дзяўчынку. Яна згубілася ў раёне вёскі Пекалін. Пошукі пачаліся яшчэ ўначы, але выніку пакуль не далі. Яны працягваюцца.
Дзіця шукаюць міліцыянеры, ратавальнікі і мясцовыя жыхары, паведамляе прэс-служба МНС.
Знайшлі 5-гадовую дзяўчынку, якая знікла ў Смалявіцкім раёне
Фота: bymedia.net