У Смаргоні бегаюць памежнікі шасці краін

У Смаргоні сёння пачаліся спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод вайскоўцаў памежных войскаў шасці краін. У праграме - бег на 1, 3 і 5 кіламетраў. У камандах шмат алімпійцаў, якія паедуць сёлета ў Пекін. Сярод украінскіх памежнікаў 90 адсоткаў складу - спартоўцы, якія будуць выступаць на Алімпіядзе, у расійскай зборнай такіх толькі 2 чалавекі. А беларускія памежнікі выставілі на гэтыя спаборніцтвы Васіля Гурэнку, які з'яўляецца чэмпіёнам краіны па кросе.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна