У Смаргоні пачалі будаваць першы амфітэатр у Гродзенскай вобласці

Першы амфітэатр у Гродзенскай вобласці пачалі будаваць у Смаргоні ў гарадскім парку.  Сцэна тэатра будзе размешчана на адным з берагоў рэчкі Оксна, а гледачы, якіх зможа змясціцца ў амфітэатры 500 чалавек, будуць на іншым беразе. Праз рэчку абедзьве часткі аб’яднаюцца ажурнымі масткамі.

Сродкі на будаўніцтва будуць выдаткоўвацца з раённага бюджэту і складуць прыкладна 500 млн. рублёў. Амфітэатр мусіць быць пабудаваны да верасня бягучага года.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна