У Смаргоні праходзіць Дзень беларускага пісьменства

6 верасня ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) праходзіць XVI Дзень беларускага пісьменства. Цырымоніі адкрыцця папярэднічала асвячэнне новага сабора Ператварэння Гасподняга. У праграму святкавання ўключаныя выступ Узорна-паказальнага аркестра памежнай службы Беларусі, канцэрты мастацкіх калектываў Гродзенскай вобласці і Смаргоньскага раёна, калектываў духоўнай і класічнай музыкі, маладых выканаўцаў. Таксама на свяце пройдуць фэст кнігі і прэсы, тэатралізаваныя пастаноўкі "Крэўскі замак" і "Старонкі гісторыі Смаргоні", спартовы і фальклорна-этнаграфічнае святы, "Літаратурная гадзіна" з удзелам беларускіх празаікаў і паэтаў.

Пад заканчэнне свята адбудзецца цырымонія перадачы эстафеты прадстаўнікам горада Хойнікі (Гомельская вобласць), паведамляе БелаПАН. Менавіта Хойнікі стануць сталіцай XVII Дня беларускага пісьменства ў 2010 годзе.