У спісе прэтэндэнтаў на "Глінянага Вялеса" - Уладзімір Някляеў
Алесь Аркуш, старшыня арганізайцыйнага камітэту літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”, у сваім блогу абвесціў фіналістаў за 2010 год. Гэта: Міхась Андрасюк. Вуліца Добрай Надзеі. “Медысонт”;
Леанід Галубовіч. Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ. “Літаратура і мастацтва”;
Уладзімір Някляеў. Кон: вершы двух стагоддзяў. “Лімарыус”;
Юры Станкевіч. П'яўка. “Галіяфы”
Андрэй Хадановіч. Несіметрычныя сны. Выдавец Ігар Логвінаў.