У спісе самых гарачых палітыкаў планеты Цімашэнка апярэдзіла Лукашэнку
Прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнкі ўзначаліла рэйтынг самых "гарачых" палітычных лідэраў свету, паведамляе MIGnews.com. Юлія Цімашэнка абагнала 171 саперніка і заваявала лідэрства па выніках агульнага галасавання на сайце Hottest Head of State.
Другое месца дасталося калегу Цімашэнкі — прэм'еру Нарвегіі Енсу Стольтэнбергу. На 3-й пазіцыі апынуўся 28-гадовы кароль Бутану Джыгме Кхесар Намг'ял Вангчук.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка замацаваўся толькі на 12-й пазіцыі. Расійскі экс-прэзідэнт, а цяпер прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін заняў толькі 18-ы радок рэйтынгу. "Залатую сярэдзіну" паміж Расіяй і Беларуссю заняў прэзідэнт ЗША Барак Абама — яго месца 15-е.
Прэзідэнту Францыі Нікаля Сарказі ўдалося адваяваць толькі 28-ю пазіцыю. 31-е месца — у кіраўніка ўрада Ізраіля Бэньяміна Нетаніягу. Грузінскі прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі заняў 35-ю прыступку хіт-параду.
Нягледзячы на ўсе сэксуальныя скандалы з удзелам італьянскага прэм'ера Сільвія Берлусконі, яму дасталося толькі 65-е месца.
Уладальніца шыкоўнага бюста, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель змагла заваяваць толькі 109-ю прыступку, а прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі дацягнуў толькі да 116-й.
169-е месца ў рэйтынгу заняў прэзідэнт Кубы Рауль Кастра. Самае цікавае, што нават Папу Рымскаму Бенедыкту XVI знайшлося месца ў топе самых гарачых — ён апынуўся на перадапошняй пазіцыі.
А замыкае хіт-парад "гарачых" палітыкаў лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір: ён заняў 172-і, апошні радок.