У спякоту бабруйчане не абгараюць, а атрымліваюць траўмы ў вадзе
Моцная спёка выгнала беларусаў бліжэй да вады. Пляжы перапоўненыя, і таму многія вымушаны адпачываць і купацца ў “дзікіх” месцах. Як паведаміў лекар-траўматолаг Бабруйскай гарадской лякарні Валерый Порсеў, штодня ў траўмапункт лякарні прыходзяць “сваім ходам” каля 7 пляжнікаў. Порсеў: “Кожны дзень у сярэднім 2 чалавекі прыходзяць з пашкоджанай шыяй – гэта так званыя “нырцы”. І каля 3-5 чалавек – з парэзамі ног. З іх таксама большасць прыходзяць самі. Думаю, са спадам спёкі колькасць пацыентаў значна зменшыцца”.
А вось у хірургічным аддзяленні паведамілі, што за час анамальнай спёкі не зарэгістравана ніводнага выпадку сонечных апёкаў. Нават у менш спякотныя гады іх было ўдосталь, прычым даволі часта – другой і першай ступені.