У спякоту мінчукі не скардзяцца на продаж сапсаваных прадуктаў

Ад пачатку гэтага года ў Беларускае таварыства абароны спажыўцоў не паступіла ніводнай скаргі на продаж сапсаваных прадуктаў. У тым ліку ад жыхароў сталіцы, падкрэсліваюць "Мінск-Навіны". Пры гэтым колькасць зваротаў сёлета не паменшала. На 10 жніўня зарэгістравана 443 скаргі, каля трохсот з іх ад мінчукоў. Больш за ўсё нараканняў прыпадае на турыстычныя і жыллёва-камунальныя паслугі.