У Стакгольме адбыўся пікет у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі
Сярод выступоўцаў былі дэпутаты шведскага парламенту, прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Östgruppen.
Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла ў сваім выступе
адзначыў, што арганізацыя асабліва падтрымлівае тых людзей у Беларусі,
якія актыўна змагаюцца за дэмакратыю і за права беларускага народа
абіраць сваіх палітычных прадстаўнікоў на свабодных выбарах.
Удзельнікі
акцыі, апранутыя ў строі Дзеда Мароза, заляпілі сабе скотчам рты. Такім
чынам, удзельнікі хацелі сімвалізаваць ціск на свабоду слова ў
Беларусі, перадае Радыё Свабода.