У Стакгольме прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Казулін, Дзяніс Садоўскі і Віктар Гарбачоў сустрэліся са шведскімі палітыкамі ў Стакгольме. Беларусы прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі, паведамляе Onet.pl  Удзельнікі акцыі асудзілі рэпрэсіі ў Беларусі і падкрэслілі, што ўсе палітычныя вязні Беларусі павінны быць неадкладна вызвалены. Шведскі ўрад са свайго боку паабяцаў прадпрымаць усе магчымыя крокі ў гэтым кірунку.

Беларускую апазіцыю перад пачаткам акцыі прыняла міністр па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва Гуніла Карлсан і міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт.

"Мы павінны разгледзець магчымасць павелічэння дапамогі беларускаму грамадству. Сённяшнія дыскусіі дапамогуць нам заняць пазіцыю на наступным пасяджэнні міністраў замежных спраў Еўрасаюза"
, - сказаў Більт.

Госці з Беларусі таксама сустрэліся са шведскімі парламентарыямі, якія апранулі шалікі з гістарычным сцягам Беларусі.