У Стакгольме пройдзе акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Акцыя адбудзецца на адной з цэнтральных плошчаў шведскай сталіцы Нормалсторг а 16-й 30 паводле мясцовага часу, паведамляе Радыё Свабода.

Сярод яе ўдзельнікаў міністр па справах Еўрасаюза Біргіта Ольсан і намеснік камітэту па міжнародных справах шведскага парламенту, сацыял-дэмакрат Урбан Алін.

Як заявіла напярэдадні Біргіта Ольсан, "тое, як месяц таму прайшлі выбары ў апошняй дыктатуры Еўропы, калі сотні людзей, уключна з кандыдатамі на прэзідэнта былі параненыя і затрыманыя, ёсць абсалютна непрымальнай з'явай".

Ад Беларусі ў акцыі возьме ўдзел экс-кандыдат на прэзідэнта ў 2006 годзе і колішні палітвязень Аляксандр Казулін.