У сталічных школах увядуць сістэму захоўвання вопраткі па нумарках

Укараніць сістэму захоўвання вопраткі па нумарках у школах плануецца ў сталіцы.  Цяпер у большасці сталічных школ дзейнічае блокавая сістэма гардэробаў, дзе на зменах дзяжураць самі вучні паводле ўнутрышкольнага раскладу. Аднак пасля рамонтаў, якія цяпер вядуцца ва ўстановах сярэдняй адукацыі, у гардэробах будуць на сталай аснове працаваць дарослыя.

"Мінск-навіны"