У сталічным грамадскім транспарце сёлета налічылі 500 мільёнаў пасажыраў

Больш за 527 мільёнаў пасажыраў перавёз за дзевяць месяцаў 2008 года гарадскі грамадскі транспарт беларускай сталіцы. Найчасцей жыхары і госці Мінску карысталіся аўтобусамі і метро - адпаведна амаль 186 мільёнаў чалавек і 177 мільёнаў. Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы. Як адзначае агенцтва "Мінск-навіны", значна радзей пасажыры сталі карыстацца паслугамі прыватных перавозчыкаў. У студзені-верасні аўтатранспарт індывідуальных прадпрымальнікаў перавёз 2,8 млн чалавек, што на 78% менш, чым было за аналагічны перыяд 2007 года.