У сталічным мікрараёне Чыжоўка з’явіцца новы Палац спорту

Акрамя "Мінск-Арэны" ў бліжэйшы час у сталіцы з'явіцца яшчэ адзін Палац спорту. Як паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў, неўзабаве будзе прадстаўлены план будаўніцтва ў сталіцы другой вялікай лядовай арэны.
Ужо вызначана месца — насупраць кінатэатра "Дружба" ў мікрараёне Чыжоўка. Ёсць тры праекты: Мінгарвыканкама, літоўскага бізнесмена Уладзіміра Раманава, які гатовы будаваць палац спорту на 8 тысяч гледачоў, і фундатараў з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Па словах Навумава, гэта чыста інвестыцыйны праект, на яго не будуць выдаткоўвацца бюджэтныя сродкі.

“Мінск-навіны”