У Старобіне гарэла крама, пад Бабруйскам — гатэль (фота, відэа)
Крама "Палессе" месціцца на першым паверсе двухпавярховага дома. Яна загарэлася ўначы.
Як паведамляе прэс-служба МНС, агонь пашкодзіў вітрыну, касавы апарат, тавары ў гандлёвым зале. Ніхто не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабасталявання.
У вёсцы Шчаткава Бабруйскага раёна гарэў гатэль-сядзіба "Вішнёвы сад". Ён здарыўся ў будынку басейна і саўны. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання высвятляецца.



Фота — mchs.gov.by