У Столінскім раёне 11-гадовая дзяўчынка патанула на вачах у маці

Трагічны выпадак адбыўся 20 ліпеня ў Столінскім раёне — на рацэ Гарынь патанула 11-гадовая дзяўчынка. Шматдзетная сям’я — бацька, маці і чацвёра дзяцей — адпачывалі на прыродзе. Бацька зайшоў у ваду паплаваць разам з дзецьмі, а загінулая дзяўчынка старалася трымацца бліжэй да берага, дзе магла дастаць дно.

Потым бацька вырашыў адплысці падалей і пакінуў прыглядаць за дзецьмі сваю жонку, якая заставалася на беразе, бо не ўмела плаваць. Каля берагу, дзе купалася дачка, быў рэльеф дна з рэзкімі перападамі глыбіні. Дзяўчынка раптам трапіла ў адну такую ўпадзіну і пачала тануць. Яе бацька пачуў крыкі жонкі, якая клікала на дапамогу і адразу ж паплыў назад, але не паспеў уратаваць дачку. Цела дзяўчынкі пазней дасталі вадалазы, паведамляе sk.gov.by

Сям’я, у якой адбылася гэтая трагедыя, жыве ў сельскай мясцовасці і з’яўляецца сацыяльна ўдалай.

Фота з архіву