У Столінскім раёне п'яны хуліган укусіў міліцыянта
Міліцыянта ўкусіў за руку п'яны жыхар Столінскага раёна. Праваахоўнік спыніў хлопца, калі заўважыў, як ён не ўпэўнена кіруе скутэрам. Спачатку столінец пагадзіўся прайсці тэст на наяўнасць ап'янення, а пасля аказаў супраціўленне і спрабаваў уцякаць.
За кіраванне скутэрам у нецвярозым стане хлопец заплаціў штраф, а за тое, што ў спрэчцы з міліцыянтам пусціў у ход зубы, суд Столінскага раёна прысудзіў парушальніка парадку да трох гадоў абмежавання волі, паведамляе газета "Советская Белоруссия".