У суботу і нядзелю — свята ў Міры. Рыцараў не будзе
У гэтыя выходныя ў Міры пройдзе 6-е свята мастацтваў "Мірскі замак- 2008". У суботу 31 траўня гасцей чакае фотавыстава "Беларусь старажытная", выступы ансамбляў на драўляных духавых інструментах пад назваю "Подых стагоддзяў". Адбудуцца чытанні, прысвечаныя музычнай культуры Беларусі.
На працягу дня можна будзе паслухаць трубачоў, кларнэтыстаў, струнныя інструменты, якія будуць выконваць старажытную і сучасную музыку. Закрые дзень канцэрт песні, выконваць яго будзе Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна