У суд накіраваная справа гандляроў дыпломамі эканамічнага ўніверсітэта

Крымінальная справа ў дачыненні да групы працаўнікоў шэрагу сталічных ВНУ накіравана ў суд Мінскага раёна. Яе фігурантамі з'яўляюцца чатыры выкладчыкі-метадысты.
Яны абвінавачваюцца ў падбухторванні да дачы хабару службовым асобам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту за незаконнае атрыманне дыпломаў аб заканчэнні ВНУ, а таксама пераводзе студэнтаў з адной вышэйшай навучальнай установы ў іншую па падложных дакументах. Дыпломы, якія прапаноўваліся, былі падробленымі.

Дачыненне кіраўніцтва ВНУ да дзейнасці абвінавачаных следствам не ўстаноўлена. Перадаваць грошы камусьці махляры не збіраліся. Максімальнае ўзнагароджанне за паслугі дасягала 4,5 тысячы долараў, паведамляе БелаПАН.