У суд перадаюць справу аб хабарах у Шклоўскай бальніцы
Завершанае расследаванне ў адносінах лекара, які абвінавачваецца ў хабарніцтве.
На працягу 2012-2013 гадоў ён за грошы і "матэрыяльныя каштоўнасці" выдаваў фальшывыя дакументы аб непрацаздольнасці людзей. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", у справе — 16 фактаў атрымання хабару і столькі ж фактаў службовага падлогу.