У судзе Цэнтральнага раёна судзяць 12 удзельнікаў учорашняй акцыі

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў гэтыя хвіліны судзяць 12 удзельнікаў учорашняй акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці. Сярод іх ёсць грамадзяне Расіі. Нагадаем, учора моладзь пратэставала супраць жорсткага разгону акцыі 19 снежня, калі было затрымана больш за 600 чалавек.
Як стала вядома Еўрарадыё, ужо асуджаная на 12 сутак Вольга Чарных. Яна была затрыманая разам з журналістамі польскай тэлевізіі tv24, якіх пасля адпусцілі. 

У судзе таксама знаходзіцца і сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва Андрусь.