У судзе па справе банды Рынаса аб'явілі перапынак да 22 ліпеня

Судовы працэс па справе банды Рынаса адновіцца 22 ліпеня пасля перапынку, які быў аб'яўлены ў пятніцу.  Падчас судовага следства даследаваныя доказы вінаватасці падсудных, вывучаныя ўсе 100 эпізодаў крымінальнай справы, а таксама завершаны допыт абвінавачаных. Таксама былі заслуханыя паказанні сведкаў, якім было дазволена не з'яўляцца ў суд, а іх імёны трымаюцца ў сакрэце.

Нагадаем, што крымінальная справа разглядаецца ў Віцебскім абласным судзе. На лаве падсудных знаходзяцца 28 чалавек. Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама арганізацыі і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.

Банда Рынаса дзейнічала на тэрыторыі Віцебску і Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці на працягу 10 гадоў - з 1996 года. На яе "рахунку" больш за 100 злачынстваў. У склад банды ўваходзілі былыя супрацоўнікі міліцыі, дзяржслужачыя, але большасць "байцоў" складалі былыя спартсмены.

БЕЛТА