У сувязі з аварыйным станам помніка Астаповіч звярнуўся да ўладаў

У сувязі з аварыйным станам дамініканскага касцёла канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў у вёсцы Зембін Барысаўскага раёна старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся ў Барысаўскі райвыканкам, паведамляе БелаПАН. У лісце да ўладаў Астаповіч просіць даць інфармацыю пра ўладальніка руінаў былога касцёла, пра падпісанне ахоўных абавязацельстваў на гэты помнік, а таксама пра мерапрыемствы па яго захаванні. Акрамя таго, Астаповіч просіць даць звесткі пра распрацоўку і выкананне рэгiянальнай праграмы па ахове спадчыны, а таксама дадзеныя на супрацоўніка Барысаўскага райвыканкама, які займаецца ў раёне гэтай праблемай.

У будынка адсутнічае страха, абваліліся зводы, ад будынка засталіся толькі сцены і франтоны. Стан помніка крытычны, ніякіх мерапрыемстваў па яго захаванні не прымаецца, падкрэсліў Астаповіч.