У свеце адбываецца рэзкі рост коштаў на прадукты
Ва ўсім свеце адбываецца рэзкі рост коштаў на сацыяльна значныя прадукты харчавання. Найбольш пацерпяць найбяднейшыя краіны і бедныя слаі насельніцтва заможных краінаў. З-за інфляцыі ў Егіпце (на 35%) і Расіі (на 20%) растуць кошты на хлеб,
у Кітаі - на мяса (на 58%), а ва Украіне - на рыс. "Гэта глабальны
крызіс", -- зазначыў прадстаўнік экалагічнай арганізацыі Worldwatch
Institute Браян Голуэйл. "У спажыўцоў няма выбару: яны мусяць
абмежаваць свае патрэбы" - заявіў эканаміст Абдальрыза Абашыян з
Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO). У перспектыве
кошты на ежу стабілізуюцца, аднак цягам 10 год рост коштаў, паводле
FAO, рост коштаў працягнецца.
Newsru
Newsru