У светлагорскай настаўніцы скралі 1000 долараў проста ў класе

Настаўніца матэматыкі прыйшла на ўрок з тысячай долараў, паўтара мільёнамі беларускіх рублёў і тысячай рускіх. Гэтыя грошы яна збіралася пасля ўрокаў занесці ў банк і заплаціць за камунальныя паслугі. Грошы яна пакінула ў сваім паліто, а сама выйшла з класа. Калі настаўніца вярнулася, кішэні былі пустыя. З нагоды крадзяжу міліцыянты пачалі крымінальную справу, паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси".