У Светлагорскім ізалятары галадае лідэр прадпрымальнікаў Змітровіч
Анатоль Змітровіч, старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў, які знаходзіцца ў Светлагорскім ізалятары часовага ўтрымання, абвесціў галадоўку. Нагадаем, ён быў затрыманы міліцыяй 18 студзеня. Змітровіча позвай
выклікалі ў Светлагорскі РАУС у сувязі з яго ўдзелам у акцыі 10
студзеня ў сталіцы. Там прадпрымальніку паведамілі, што яго адвязуць у
ізалятар, дзе ён будзе чакаць суда, прызначанага на раніцу 21 студзеня.
Інфармацыю пра галадоўку Анатоль Змітровіч перадаў праз свайго адваката, які наведаў яго ў ізалятары.
БелаПАН
Інфармацыю пра галадоўку Анатоль Змітровіч перадаў праз свайго адваката, які наведаў яго ў ізалятары.
БелаПАН