У Светлагорскім раёне абрабавалі сельсавет, скралі абраз і каштоўнасці
Сельсавет абрабавалі ў Светлагорскім раёне. З кабінета старшыні сельсавета злодзей вынес абраз, а таксама залатыя i срэбраныя ўпрыгожванні. Жанчына заявіла пра гэта ў міліцыю.
Высветлілася, што злодзеем быў былы муж старшыні, якi падабраў ключ да дзвярэй яе кабiнета. Паведамляецца, што ён быў незадаволены падзелам маёмасцi і прэтэндаваў на каштоўнасці, якія былая жонка хавала на працоўным месцы.
Звязда