У Светлагорскім раёне знік барэльеф з мемарыяла савецкім жаўнерам

Барэльеф знік з мемарыяла савецкім жаўнерам у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Помнік знаходзіцца ў лесе каля вёскі Язвін.

Паведамляецца, што барэльеф выраблены са сплаву алюмінія і магнія і ацэньваецца прыкладна ў 11 мільёнаў рублёў. Цяпер міліцыянты шукаюць злодзеяў.

БелаПАН