У Светлагорску ад снегу абрынуўся навес на рынку "Юбілейны"

У Светлагорску ўдзень 17 лютага пад цяжарам снега абрынуўся навес паміж гандлёвымі шэрагамі рынку "Юбілейны".
Як адзначае БелаПАН, навес плошчай 3 на 100 квадратных метраў складаўся з металічнай канструкцыі і тканіны ПВХ. Пад цяжарам снегу ён паваліўся ўнутр гандлёвых шэрагаў. У гэты час на рынку было мала наведвальнікаў, таму ніхто не пацярпеў.

Супрацоўнікі МНС дэмантавалі канструкцыю з дапамогай спецыяльнага абсталявання.