У Свіслачы адзначаюць Дзень памяці паўстанцаў 1863 года
У горадзе Свіслач Гродзенскай вобласці праходзяць мерапрыемствы з нагоды Дня памяці паўстанцаў 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Арганізатарам акцыі, якая традыцыйна ладзіцца ў апошнюю суботу кастрычніка, выступілі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Гродзеншчыны.
Пра тое, што цяпер адбываецца, Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў Эдвард Дзьмухоўскі.
“Усё пачалося ў Свіслачы аб 11-й гадзіне з ускладання кветак і запальвання свечак на магіле Віктара Каліноўскага, брата Кастуся, які лічыцца ідэйным натхняльнікам нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі ў другой палове ХІХ стагоддзя.
Пасля мы паехалі на сядзібу Каліноўскіх у вёску Якушоўку. Там выступіў Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнікі “Руху “За свабоду”, Партыі БНФ, АГП. Пасля выступаў была закладзена алея.
Былі пасаджаныя чатыры дубы — адно дрэва пасадзіў Шушкевіч, другое жыхары Гродна, трэцяе мінчукі і апошняе жыхары Свіслачы”.
Цяпер удзельнікі акцыі вярнуліся ў Свіслач, дзе ўскладаюць кветкі да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту.
Плануецца, што сённяшнія мерапрыемствы завяршацца на лясной паляне канцэртам барда Андрэя Мельнікава.
Па словах Эдварда Дзьмухоўскага, міліцыянты сочаць за ўдзельнікамі акцыі, але не перашкаджаюць яе праводзіць і нікога не затрымліваюць.
Між тым, аўтобус актывістаў дэмакратычнага руху Мінска, затрыманы ранкам дзяржынскімі міліцыянтамі, адпусцілі. Цяпер ён накіроўваецца ў Свіслач. Як паведаміў Віктар Івашкевіч, які быў сярод затрыманых, у Дзяржынску іх пратрымалі каля трох гадзін.
“Міліцыянты канкрэтна не сказалі, за што нас затрымліваюць. Нас завезлі ў дзяржынскі ГРАУС. Яны сказалі, што маюць права затрымліваць на тры гадзіны для праверкі дакументаў. Яны роўненька тры гадзіны нас і патрымалі, пасля чаго адпусцілі”.