У Свіслачы знаходзяць рарытэтныя пісталеты, мікрахвалёўкі і аўтамабілі
Рарытэтныя пісталеты, мікрахвалёўкі, лядоўні і аўтамабілі знаходзяць рабочыя "Мінскводаканала" падчас штотыднёвай ачысткі галоўнай сталічнай рэчкі. Агулам яны вылоўліваюць у Свіслачы да 20 тонаў смецця. Часам ім даводзіцца выкарыстоўваць трактар, калі "знаходка" занадта цяжкая.
Як піша газета "Рэспубліка", таксама ў Свіслачы знаходзяць партфелі з дакументамі, пашпарты, барсеткі з грашыма, залатыя вырабы, мабільнікі.
Як піша газета "Рэспубліка", таксама ў Свіслачы знаходзяць партфелі з дакументамі, пашпарты, барсеткі з грашыма, залатыя вырабы, мабільнікі.