У сярэдзіне 2010 г. Yota з’явіцца ў Беларусі і ў Нікарагуа
WiMAX-аператар "Скартел" (гандлёвая марка Yota) пачаў будаваць сеціва ў горадзе Гродна. У сярэдзіне 2010 г. аператар разлічвае пачаць аперацыйную дзейнасць у Беларусі. Да 2017 г. WiMAX-сеціва ахопіць усю краіну. Цікава, што прыкладна ў такі ж тэрмін “Скартел” плануе запусціць WiMAX у Нікарагуа. Першыя 500 прыладаў для карыстання Yota ў тэставым рэжыме з’явяцца ў гэтай афрыканскай краіне пры пачатку 2010 г. А на сярэдзіну наступнага года запланаванае ўвядзенне сеціва па стандарце IEEE 802.16e (Mobile WiMAX) у камерцыйную эксплуатацыю, паведамляе сайт ComNews.Ru.