У Сынкавіцкай царкве на Зэльвеншчыне прайшоў фестываль хрысціянскай паэзіі

Фестываль хрысціянскай паэзіі адбыўся ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Ён быў прымеркаваны да 600-годдзя з дня заснавання мясцовага храма-крэпасці. Паводле адной з версій, яго пабудавалі ў 1407 годзе на замову Вялікага князя ВКЛ Вітаўта. Падобных храмаў абарончага тыпу ў свеце налічваецца толькі тры. Перад пачаткам фестываля настаяцель Сынкавіцкай царквы айцец Арсеній правёў набажэнства на беларускай мове.

У свяце прымалі ўдзел вядомыя беларускія паэты - Зьніч (Алег Бембель), Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч, а таксама літаратары і музыкі.

У будучым фестываль можа стаць міжканфесійным і традыцыйным. Але месца яго правядзення будзе змяняцца – ад храма да храма, ад аднаго рэгіёна ў іншы.

БелаПАН