У Тбілісі новы мітынг апазіцыі разагналі вадамётамі і газам
У Тбілісі на праспекце Руставелі спецназ МУС разагнаў мітынг апазіцыі вадамётамі і газам. Таксама выкарыстоўваліся адмысловыя гукавыя ўстаноўкі. Удзельнікі мітынга падымалі рукі, паказваючы, што іх акцыя мірная. У выніку ўжыцця спецсродкаў пацярпелі дзесяткі людзей. Адзін з лідэраў
апазіцыі, дэпутат парламента Леван Гачэчылідзэ з сёр’ёзным раненнем
галавы вывезены з месца падзеяў на машыне “Хуткай дапамогі”.
Цяпер плошча перад парламентам цалкам ачышчаная ад апазіцыянераў, паведамляе РИА “Новости”.
Цяпер плошча перад парламентам цалкам ачышчаная ад апазіцыянераў, паведамляе РИА “Новости”.