У Тбілісі ўлады разагналі акцыю апазіцыі, але яна працягваецца

Сёння раніцай грузінская паліцыя разагнала акцыю апазіцыі, якая ўжо некалькі дзён працягваецца ў Тбілісі перад будынкам парламента. На момант разгону ў ёй удельнічалі каля 200 чалавек.  Былі затрыманыя некалькі чалавек, а сярод іх адзін з арганізатараў акцыі, былы дзяржміністр Георгі Хаіндрава. Мяркуецца, што ўлады вырашылі такім чынам недапусціць з’яўлення на плошчы намётавага мястэчка (апазіцыя мела такі намер, а каля 20 чалавек ужо абвесцілі галадоўку). 

Аднак цяпер лідэры грузінскай апазіцыі зноў збіраюць людзей каля будынка парламента, які ахоўваецца ўзмоцненымі сіламі паліцыі. Яны заклікаюць да пратэсту супраць дзеянняў уладаў. Ужо адбылся першая сутычка з паліцыяй, некалькі чалавек затрыманыя.

Нагадаем, грузінская апазіцыя высоўвае патрабаванні адстаўкі прэзідэнта Саакашвілі, правядзення парламенцкіх выбараў у красавіку 2008 года і вызвалення палітвязняў.