У тэрытарыяльных камісіях Гомельшчыны 18 партыйцаў, на Брэстчыне — 19
У Гомельскай вобласці ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі ўвайшлі 338 чалавек. Як паведамляе БелаПАН, 41% (140 чалавек) у камісіях складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў - Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, БРСМ, "Белай Русі", Беларускага саюзу жанчын, ветэранскіх арганізацый. Ад палітычных партый у камісіі ўключана 18 чалавек. 16 з іх чальцы КПБ, па адным прадстаўніку ЛДП і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Прадстаўнікі апазіцыйных партый вылучалі 8 чалавек, але ніводзін з іх у выбаркамы не трапіў.
На Брэстчыне ў тэрытарыяльныя выбаркамы ўключаныя 270 чалавек, сярод якіх 19 прадстаўнікоў палітычных партый. У іх ліку 14 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі, тры — Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", па адным — Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Таксама ў тэрытарыяльныя выбаркамы таксама ўвайшлі 117 чалавек, вылучаных грамадскімі аб'яднаннямі.