У Токіа затрымалі "супервандала" — сапсаваў сотні кніг пра Халакост

Ён вырваў старонкі і фотаздымкі амаль з 300 асобнікаў "Дзённіка Ганны Франк" і іншых выданняў пра Халакост — на тэму знішчэння яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Кнігі былі ў адкрытым доступе, таму вандала ніяк не маглі знайсці. Дапамагло тое, што аналагічныя выпадкі былі зафіксаваныя ў адной з крамаў. У выніку аналізу запісаў камераў відэаназірання паліцыя высветліла асобу мужчыны, які пасля закрыцця крамы нейкім чынам патрапіў туды і расклейваў улёткі.



Затрыманы ўжо прызнаў сваю віну, але дзеянні патлумачыць не змог. У бліжэйшы час яго чакае псіхіятрычная экспертыза, паведамляе РИА "Новости".


Фота — flickr.com