У траіх жыхароў Гомелю знойдзена золата на 57 мільёнаў рублёў

Трое жыхароў Гомелю затрыманыя праваахоўнымі органамі за парушэнне здзелак з каштоўнымі металамі. У індывідуальнага прадпрымальніка, супрацоўніцы ювелірнай крамы і беспрацоўнага знайшлі сотні залатых вырабаў на суму больш за 57 мільёнаў рублёў. Аператыўнікі высветлілі, што гэтыя людзі займаліся падпольным вырабам і рэалізацыяй упрыгожванняў.

Распачатая крымінальная справа. Калі віна затрыманых будзе даказаная, ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, інфармуе БелаПАН.