У тралейбусе 8-гадовая дзяўчынка зламала руку — на яе ўпала жанчына
Здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак у Гродне.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, у тралейбус дзяўчынка зайшла са сваёй маці. Яны стаялі каля дзвярэй кіроўцы. Падчас рэзкага тармажэння на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкая і Савецкая маці адкінула на пасажырку, якая стаяла побач.
Жанчына ў сваю чаргу звалілася на 8-гадовае дзіця. У дзяўчынкі падчас падзення была зламаная рука, яе завезлі ў лякарню.
Фота — bymedia.net